Паштоўка «Гарцукі»

Паштоўка «Гарцукі»
Кошт: 1.50 руб.

Purchase


Апісанне

Гарцукі - беларускія стыхійныя духі, што падчас усходу і заходу сонца гуляюць у вышыні як дзеці, а разыграўшыся, кагалам спускаюцца да зямлі і носяцца на конях па палёх і лясох, даймаючы бедных жывёл да знямогі.

Гарцукі ўтвараюць вятры, буры, віхуры і іншыя разбуральныя з'явы прыроды. ​​Гэтыя духі падуладныя Пяруну. Яны звяртаюцца ў драпежных птушак і хуткімі размахамі крылаў спараджаюць буры і ўраганы. Часам іх уяўляюць маленькімі дзецьмі з лютымі тварамі. Іх бесталковая беганіна выклікае тыя ж разбуральныя наступствы, што і імклівы палёт. Слова «Гарцук» паходзіць ад «гарцаваць» - гуляць, бегаць навыперадкі.

Памер: 10*15 см.
Мастак: Яўген Кот.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца