+375 (29) 621 58 78
+375 (44) 508 58 90

Славамір Равіч. Доўгі шлях

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 20.00 руб.

Purchase


Апісанне

Доўгі шлях : кніга ўспамінаў / Славамір Равіч ; пер. В.Абрамовіча. - Мінск : Кнігазбор, 2021. -272 с.

Восенню 1939 малады паручнік польскай кавалерыі Славамір Равіч трапляе ў самае пекла пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля паразы польскага войска ён вяртаецца ў родны Пінск, дзе яго ўжо чакаюць каты з НКУС. Маладога афіцэра дапытваюць у вязніцах Мінска, Харкава і Лубянкі, пасля чаго ссылаюць на 25 гадоў прымусовых працаў у сібірскі лагер № 303. Але Славамір і не падумаў здавацца. Разам з шасцю вязнямі ён уцякае на поўдзень. Героі прайшлі больш за 6000 км, маючы пры сабе толькі сякеру, нож і мару аб свабодзе.

Кніга Славаміра Равіча стала бестселерам і была перакладзеная на 25 моў свету. І вось нарэшце з гэтым творам могуць пазнаёміцца і беларускія чытачы. Нягледзячы на скандалы аб аўтарстве, нестыкоўкі і загадкі, звязаныя з дадзенай кнігай, яна застаецца прыкладам гераічнай бітвы чалавека з велізарнай дзяржаўнай рэпрэсіўнай машынай. Маршрут уцёкаў, апісаны ў «Доўгім шляху», спрабавалі паўтарыць шматлікія вядомыя падарожнікі. Асаблівай папулярнасцю твор карыстаўся ў Злучаных Штатах, дзе па яго сюжэце вядомы галівудскі рэжысёр Пітэр Вір нават зняў фільм «The Way Back».

Жанр: літуратурна-мастацкае выданне.
Выдавецтва: Кнігазбор.
Год выдання: 2021.
Колькасць старонак: 272 с.
Вокладка: мяккая.
Узрост: 16+.
Мова: беларуская.
Памер: 13*20 см.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца