Свэн Нурдквіст. Час пеўня

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 16.00 руб.

Purchase


Апісанне

З серыі кніг шведскага пісьменніка пра старога фермера Пэтсана і яго разумнае кацянё «Прыгоды Пэтсана і Фіндуса». Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.

У Пэтсана ў куратніку жывуць дзесяць курэй. Коцік Фіндус часта дражніць ды ганяе іх. Куры – найлепшыя сяброўкі Фіндуса. Ну, вядома, калі не лічыць Пэтсана. Але аднойчы Пэтсан прынёс курам пеўня.

– Глянце,  у нас з'явіўся певень, – закрычалі куры. – Які прыгажун!

Але Фіндус так не лічыў, бо ўся увага цяпер толькі на гэтага пеўня...

Кніга аздоблена вельмі прыгожымі незвычайнымі ілюстрацыямі самаго аўтара і стане сапраўдным падарункам для ўсёй сям’і.

Пераклад зроблены Надзеяй Кандрусевіч.

Выдавецтва: Кнігазбор.
Афармленне: цвёрды пераплёт.
Мова: беларуская.
Узрост: 3+.
Памер: 21*29 см.
Колькасць старонак: 28.
Год выдання: 2018 г.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.