Свэн Нурдквіст. Калядная каша

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 16.00 руб.

Purchase


Апісанне

У Беларусі на зімовыя святы - Каляды і Новы год - да дзетак звычайна прыходзіць Святы Мікалай ці Дзед Мароз. Яны прыходзяць уначы, калі ўсе дзеткі спяць, з мяхамі, поўнымі падарункаў ды цукерак. У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака.

Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўдныя і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку. Што можа здарыцца, калі людзі забываюць пачаставаць гномаў каляднай кашай, ты даведаешся з гэтай гісторыі.

Кніга аздоблена вельмі прыгожымі незвычайнымі ілюстрацыямі самаго аўтара і стане сапраўдным падарункам для ўсёй сям’і.

Пераклад зроблены Надзеяй Кандрусевіч.

Выдавецтва: Кнігазбор.
Афармленне: цвёрды пераплёт.
Мова: беларуская.
Узрост: 3+.
Памер: 21*29 см.
Колькасць старонак: 36.
Год выдання: 2017 г.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.