Свэн Нурдквіст. Вандроўка Пэтсана

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 16.00 руб.

Purchase


Апісанне

З серыі кніг шведскага пісьменніка пра старога фермера Пэтсана і яго разумнае кацянё «Прыгоды Пэтсана і Фіндуса». Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.

Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..

Кніга аздоблена вельмі прыгожымі незвычайнымі ілюстрацыямі самаго аўтара і стане сапраўдным падарункам для ўсёй сям’і.

Пераклад зроблены Надзеяй Кандрусевіч.

Выдавецтва: Кнігазбор.
Афармленне: цвёрды пераплёт.
Мова: беларуская.
Узрост: 3+.
Памер: 21*29 см.
Колькасць старонак: 30.
Год выдання: 2018 г.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.