Віктар Ляхар. Ваенная гiсторыя Беларусi

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 55.00 руб.

Purchase


Апісанне

Кніга адлюстроўвае цікавасць да нацыянальнай гісторыі і, адпаведна, да яе сімвалаў: народнага арнаменту і крыжа Еўфрасінні Полацкай, Бібліі Скарыны, Статута ВКЛ, слуцкага пояса, нацыянальнага герба «Пагоня» і сцяга, а таксама да многага іншага.

Свет гісторыі насычаны версіямі вучоных, часам у ім вядзецца непрымірымая палеміка. Праца над тэмай выявіла адсутнасць многіх гістарычных дакументаў або недахоп матэрыялу адносна падзей айчыннай гісторыі аж да пачатку ХІV стагоддзя, таму ў кнізе прысутнічае шмат гіпотэз і версій аўтара.

Аўтар ажыццявіў спробу рэканструкцыі нашага мінулага з дапамогай сімвалаў, колераў і вобразаў. Галоўную ўвагу скіраваў на ваенную сімволіку, малюнкі падмацаваў кароткім аповедам пра дадзеную тэму ці эпоху, называючы імёны вядомых беларусаў. Падзеі айчыннай гісторыі папулярна і маляўніча праілюстраваны самім аўтарам.

Інфармацыя пра выкарыстанне ваеннай сімволікі падаецца карэктна, са спасылкай на рацыянальныя, часам розныя пункты гледжання, без крайне радыкальных пазіцый, без замоўчвання, адсейвання гістарычнага матэрыялу, у тым ліку сімвалаў, якія яго ілюструюць.

Кніга для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй.

Выдавецтва: Харвэст.
Афармленне: цвёрды пераплёт.
Фармат: 20,5*29 см, энцыклапедычны.
Папера: каляровыя ілюстрацыі.
Мова: беларуская.
Колькасць старонак: 352.
Узроставыя абмежаванні: 16+.
Год выдання: 2019.


Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі