+375 (29) 621 58 78
+375 (44) 508 58 90

Віктар Марціновіч. Возера радасці

Віктар Марціновіч. Возера радасці
Кошт: 21.00 руб.

Purchase


Апісанне

«Возера Радасці» - road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. "Возера Радасці" - гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас шпацыру праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства - усяго толькі партытура для сірэн.

Раман ёсць панарамным люстрам, у якім адбіваюцца апошнія 20 гадоў. Люстрам, дзе кожны чытач пазнае аскепак свайго ўласнага Месяца.

Жанр: раман.
Выдавецтва: Кнігазбор.
Год выдання: 2021.
Колькасць старонак: 320 с.
Вокладка: мяккая.
Узрост: 16+.
Мова: беларуская.
Памер: 13х20,5 см.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі