Зялёная гарбата «Дзевяць глыткоў цішыні» з вішняй і анісам

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 5.50 руб.
Вага: 0.006 kg

Purchase


Апісанне

«PІ i MAR» - першая ў Беларусі мануфактура па купажу гарбаты, якая стварае прадукт з натхненнем ад твяных збораў, якія рыхтавалі на нашай зямлі продкі, пераймаючы веды пра смак і карысці нашых траў, кветак, прыпраў і дадаючы цікавыя інгрэдыенты, з якімі нас на працягу многіх гадоў знаёмяць розныя краіны, рэгіёны і культуры!

«PІ i MAR» выбірае якасны, буйналіставы чай і надзяляе яго радасцю, цеплынёй і індывідуальнасцю, узбагачаючы яго натуральнымі эфірнымі алеямі, кветкамі, травой, ягадамі і садавінай, спецыямі.

Кожны букет - гэта ўнікальная гісторыя кампліментарных інгрэдыентаў, водару і густу, маленькі аповяд і зборны вобраз Беларусі.

Час у садзе спыніўся. Пад ціхае цурчанне ручая шапочуцца між сабой галінкі вішняў, лісце барбарысу, шыпшыны ды парасонкі анісу. Месца для часу сам на сам з сабою хаваюць цені  мінулага лета. Тут сыходзіць боль і туга, нараджаецца новы смак жыцця.

Зялёная гарбата «Дзевяць глыткоў цішыні» з вішняй і анісам.

Склад: чай зялёны буйналіставы, порах - 51 %, вішні - 18 %, аніс - 10 %, шыпшыннік - 5 %, журавіны - 4 %, барбарыс чорны - 3 %, кветкі рамонка - 3 %, яблык - 3 %, шалфей - 2 %, мушкатовы арэх - 1 %.

Маса нета: 10-12 г.

Зроблена ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.