Т.А. Хвагіна. Пінск - палеская легенда
Апісанне
Выданне «Пінск - палеская легенда» падрыхтавала Таццяна Хвагіна – вядомы ў краіне эксперт турыстычнай галіны, лаўрэат нацыянальнага конкурсу «Экскурсавод года - 2018». Гэта ўжо восьмая кніга Таццяны Хвагінай, якая прысвечана мінуўшчыне ды адметнасцям Палесся.
Кніга прысвечана аднаму з самых старажытных гарадоў Беларусі - Пінску, чый узрост налічвае звыш дзевяці стагоддзяў. Яна знаёміць чытачоў з падзеямі гісторыі горада над Пінай і людзьмі, якія праславілі яго сваёй стваральнай дзейнасцю, творчасцю, дасягненнямі ў розных сферах. На старонках выдання прадстаўлены ранейшае і сучаснае аблічча горада з яго архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі і іншымі славутасцямі. Пінск паўстае як важны эканамічны, культурны і духоўны цэнтр Палесся, яго сапраўдная гістарычная сталіца.
Добра ілюстраванае выданне на беларускай, рускай і англійскай мовах адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй, архітэктурай і культурным жыццём гарадоў Беларусі, а таксама беларускім і замежным турыстам, якім Пінск і Пінскае Палессе здольныя падарыць нямала яскравых уражанняў.
Выдавецтва: Вышэйшая школа.
Год выдання: 2019.
Колькасць старонак: 192.
Афармленне: цвёрдая вокладка.
Фармат: 22*29 см.
Тэкст даецца на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай.