Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 17.00 руб.

Purchase


Апісанне

Раман / Пераклад з нямецкай Вадзіма Мохава. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 280 с.

Пераклад зроблены паводле выдання:
Philipp Winkler. Hool. Roman. Aufbau Verlag GmbH & Co. KG, Berlin 2016.

Хайка Кольбэ — правінцыял, які недавучыўся ў школе. Сын, маці якога збегла, кінуўшы іх з сястрой, а бацька стаў алкаголікам. Хлопец на падхваце ў трэнажорнай зале. Кватарант у доме крымінальніка, які арганізуе баі жывёл і найбольшая мара якога — набыць тыгра. Жыццё Хайка — гэта «хулс». Калі яго лепшага сябра моцна збілі і ён захацеў выйсці з групоўкі, Хайка лічыць гэта здрадай. Бо наперадзе іх чакае новая гульня — паўфінальны матч за кубак Германіі — і новая бойка з заклятымі супернікамі з Браўншвайга. Філіп Вінклер паказвае нам іншы свет, які насамрэч суседнічае з намі, свет, мова якога жорсткая, а традыцыі бязлітасныя, свет няўдачнікаў і тых, хто неўзабаве імі стане.

ПРА АЎТАРА

ФІЛІП ВІНКЛЕР нарадзіўся ў 1986 годзе ў Хагенбургу. Жыве ў Лейпцыгу. Творы публікаваліся ў літаратурных часопісах і анталогіях. У 2008 годзе атрымаў літаратурную прэмію імя Ёзэфа Генрыха Колбіна. «HOOL» з’яўляецца яго дэбютным раманам. У 2015 годзе за вытрымкі з рамана «HOOL» атрымаў прэмію Літаратурнай майстэрні для маладых аўтараў (адукацыйны дом замка Рэтцхоф, Аўстрыя), у 2016 годзе раман «HOOL» трапіў у шорт-ліст «Дойчэр Бухпрайс» (Deutscher Buchpreis) літаратурнай прэміі за найлепшы нямецкамоўны раман года ад Біржавога аб’яднання нямецкага кніжнага гандлю (Börsenverein des Deutschen Buchhandels), і ў гэтым жа годзе Філіп Вінклер за свой раман атрымаў літаратурную прэмію «Аспект» (aspekte-Literaturpreis) – гэта літаратурная прэмія нямецкага тэлевізійнага канала ZDF за найлепшы нямецкамоўны празаічны дэбют.

Выдавецтва: Кнігазбор.
Афармленне: мяккая вокладка.
Колькасць старонак: 280.
Памер: 13*20 см.
Мова: беларуская.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі