Гуніла Бэргстрэм. Суперкніга пра Біла з Болаю

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 20.00 руб.

Purchase


Апісанне

Аўтарка кнігі - шведская  пісьменніца Гуніла Бэргстрэм. З 1971 года яна напісала каля 40 дзіцячых кніг, якія сама і праілюстравала. Гісторыю Біла і Болы яна пісала са сваёй уласнай сям’і: у яе двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.

Кнігі пра Біла і Болу - класіка шведскай літаратуры, яны шырока чытаюцца ў каледжах і навучальных установах. Паводле іх знятыя анімацыйныя фільмы і зробленыя тэатральныя пастаноўкі.  А ў 2012 годзе на кніжным кірмашы ў Гётэборгу Гуніле Бэргстрэм уручылі залаты медаль «за новы падыход у напісанні і афармленні дзіцячай кнігі з бездакорным адчуваннем дзіцячага светапогляду».

«Суперкнігу пра Біла з Болаю» пераклалі на беларускую мову Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, а таленавіты  беларускі паэт Андрэй Хадановіч зрабіў так, каб пераклад загучаў напоўніцу - эмацыйна і  кранальна. Аповед вядзецца ад імя Біла, брата Болы, з якім чытач разам перажывае ўсю гаму пачуццяў - і шчасце, і боль, і злосць, і замілаванне. І роздум:

«Каб не мелі мы побач нікога,

Каму трэба ад нас дапамога,

Каб ніхто хоць бы раз не прасіў аб маленечкім цудзе, -

Дык навошта існуе наш РОЗУМ

І ўвогуле - ЛЮДЗІ?!»

У хлопчыка Біла з’яўляецца маленькая сястрычка Бола – нагода для радасці, весялосці і гонару. Але час ідзе, і паступова сям’я пачынае разумець, што з Болай адбываецца нешта не тое, яна зусім не размаўляе. Кніга ў вершаванай форме распавядае пра жыццё маленькай дзяўчынкі, якая  ніколі не будзе як усе.  Пра звязаныя  з гэтым радасць і гора, надзею і роспач. Пра тое, наколькі мы гатовыя жыць побач з тымі, хто не падобны да нас. Але найперш гэтая кніга пра любоў і здольнасць прымаць.

Выдавецтва: Кнігазбор.
Афармленне: цвёрды пераплёт.
Памер: 20,5*26 см.
Мова: беларуская.
Мастак: Гуніла Бэргстрэм.
Пераклад: Андрэй Хадановіч.
Падрадкоўны пераклад са шведскай: Алеся Башарымава і Надзея Кандрусевіч.
Колькасць старонак: 68.
Год выдання: 2017 г.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі