Набор шкарпэтак Sox Pistols «Pryroda»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 20.00 руб.

Purchase


Апісанне

3 пары прыродных шкарпэтак «Pryroda»: «Вандроўка», «Лес» і «Горы».

Любіш вандраваць па Беларусі? Мы таксама!

Калі ты любіш вандраваць, то табе знаёма:

- гэтае заміранне сэрца ў гарах ад неабдымнай прыгажосці,
- гэты пах хвоі, лёгкасць подыху і прамяністае сонца, якое прабіваецца праз верхаліны лясных веліканаў,
- гэты бяскрайні размах беларускіх краявідаў, веліч зуброў у пушчы ці ўтульны вечар вакол вогнішча на беразе ракі ці возера.

Sox Pistols - брэнд рознакаляровых шкарпэтак! Калі ты, як і мы, не хочаш мірыцца з бляклымі колерамі штодзённасці, далучайся да нас, аб'яўляй пратэст супраць шэрасці! 

У наборы Etna-box месцяцца тры пары шкарпэтак аднаго памеру. Гэта не проста скрынка са шкарпэткамі - гэта скрынка з добрым настроем і яркімі эмоцыямі. Гэта невялікая дэталь, якая можа дадаць разынку вашаму вобразу і прымусіць навакольных усміхацца.

Памеры: 36-40, 41-45.
Склад: бавоўна - 83 %, ПА - 15 %, эластан - 2 %.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.


Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі