Кацярына Міхаліцына. Хто расце ў садзе

Кацярына Міхаліцына. Хто расце ў садзе
Кошт: 21.00 руб.

Purchase


Апісанне

«Хто расце ў парку» (2016) і «Хто расце ў садзе» (2017) - серыя пазнавальных кніг сучасных украінскіх аўтараў - пісьменніцы Кацярыны Міхаліцынай і ілюстратаркі Аксаны Булы.

Гэта маляўнічыя вызначальнікі дрэваў для маленькіх і вялікіх чытачоў. А таксама невялікія гісторыі пра сямейныя каштоўнасці: пра пошукі кагосьці роднага, пра цёплыя стасункі з бацькамі, пра каханне, спагаду, пра любоў да тых, каго ўжо няма з намі.

«Хто расце ў садзе» - кніга пра салоўку, які ўвесну прыляцеў у стары сад і шукае, дзе пабудаваць сабе гняздзечка. Гняздзечка, якое мае нагадваць салоўку пра яго бацькоў, бо тады і спеў ягоны будзе найпрыгажэйшым. Гэта кніга пра насельнікаў старога саду - садовыя дрэвы і кусты, чыя квецень упрыгожвае кожную старонку кнігі. А таксама пра людзей, якія пасадзілі і даглядаюць гэты сад - дзядулю, бабулю і ўнучку. Пра клопат і любоў, якія не паміраюць, нават калі нехта з сям'і адлятае на нябёсы.

Выдавецтва: Кнігазбор.
Афармленне: цвёрдая вокладка.
Колькасць старонак: 52.
Памер: 21,5*29 см.
Мова: беларуская.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі