Кулёк для чыабаты

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 7.00 руб.

Purchase


Апісанне

Кулёк для для вялікага прадаўгаватага бохана або чыабаты.

Як здорава, што вы вырашылі замовіць сабе кулькі, з якімі будзе зручна і экалагічна хадзіць за прадуктамі! Паўпразрыстыя падыйдуць для гародніны, садавіны, сухафруктаў, арэхаў і цукерак. А баваўняныя – для хлеба і булачак. Бярыце іх кожны раз, калі збіраецеся па прадукты – і вам не спатрэбіцца набываць каля 200 пакетаў на год (памятаеце, што яны не раскладаюцца некалькі стагоддзяў?).

Эка-кулёчкі распрацаваны беларускім праектам «Торба Шоу» адмыслова для замены пластыкавых пакетаў на натуральныя і накіраваным на распаўсюд культуры беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя. 

Матэрыял: 100 % бавоўна.
Колер: натуральны белы.
Памер: 25*40 см.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца

Кулёк для каравая
7.00 руб.
Кулёк для багета
6.00 руб.