Ларыса Геніюш. Лісты ўнукам. Без цэнзуры
Апісанне
Выданне ўнікальнай дзіцячай кнігі Ларысы Геніюш без цэнзуры.
У кнізе змешчаны 53 непублікаваныя раней дзіцячыя вершы паэткі, а таксама ўсе раней выдадзеныя без савецкай цэнзуры. Гэта самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, упершыню друкуюцца яе малюнкі і прыватныя лісты ўнукам. Гэтыя лісты - узор таго, як трэба выхоўваць дзяцей беларусамі. У кнізе надрукаваныя лісты і паштоўкі, якія ўнукі слалі ў адказ.
Ідэя выдаць кнігу прыйшла ў размове з Міхасём Геніюшам - унукам паэткі, які жыве ў Беластоку. Менавіта Міхасю Ларыса Антонаўна прысвяціла кнігу «Казкі для Міхаські», якая выйшла ў 1972 годзе.
«Лісты ўнукам» складаюцца з наступных частак:
1. Прадмова Міхася Геніюша.
2. Прадмова ўкладальніка.
3. Ненадрукаванае (53 новыя вершы).
4. «Казкі для Міхаські» (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты).
5. «Добрай раніцы, Алесь!» (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты).
6. «Ластаўка» (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты).
7. Лісты ўнукам З АЎТАРСКІМІ МАЛЮНКАМІ ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ і лісты ўнукаў.
8. Паслямова Дануты Бічэль.
9. Здымкі (некаторыя надрукаваныя ўпершыню).
Кніга мае цвёрдую вокладку, каляровы друк.

Інфармацыя пра вытворцу »
Вам можа спадабацца
Брыгіта Шэр. Пакатун і Паляжун
Кошт: 21.00 руб.
Кацярына Міхаліцына. Хто расце ў садзе
Кошт: 21.00 руб.
Зізюк Міхась. Таямніца гары Міндоўга
Кошт: 25.00 руб.
Астрыд Ліндгрэн. Карлсан хітруе зноў
Кошт: 26.00 руб.
Кацярына Міхаліцына. Хто расце ў парку
Кошт: 19.00 руб.
Пятро Васючэнка. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага
Кошт: 20.00 руб.