Набор паштовак «Беларускі бестыярый»
Апісанне
Набор з 13 паштовак і закладкі, прысвечаных беларускай міфалогіі.
У набор увайшлі:
Агнявік - адзін са шматлікіх беларускіх хатніх духаў, які уяўляўся ў выглядзе невялічкай касматай істоты, што жыла ў печы і з нуды скідвала ежу ў агонь ці попел у стравы.
Аржавеннік - паводле беларускай міфалогіі адзін са шматлікіх балотных духаў, гаспадар аржавення, знежывелага іржавага балота.
Кастамахі - паводле палескіх павер'яў нябожчыкі, якія ўстаюць з магілаў і страшаць праязджаючых паблізу людзей.
Крыжацік - паводле палескіх павер'яў могілкавы дух, які выглядае як стары крумкач з чалавечымі вачыма, белай дзюбай і сівым апярэннем.
Прывід чырвонага балота пад Мозырам - дзяўчынка з вачыма колеру бруднай вады, якая прапануе заблукаламу вандроўніку жменю воўчых ягад у далоні.
Цыцохі - згодна з фальклорам Заходняга Палесся паўбабы-паўжабы з жалезнымі грудзьмі, якія лавілі непаслухмяных дзяцей і душылі іх, засоўваючы ў рот ахвяры свае цыцкі.
Зазоўка - паводле фальклору Вілейшчыны нейкая лясная дэманічная істота ў выглядзе прыгожай дзяўчыны з доўгімі валасамі, якая заварожвала юнакоў і заводзіла іх у гушчу.
Туросік - небяспечны дэман з лясоў Паўночнага Захаду Беларусі і Літвы, які ў выглядзе тура альбо аленя з залатымі рагамі завабліваў падарожнікаў у гушчар ці багну.
Азярніцы - паводле мясцовых легендаў русалкі са ступнямі ў выглядзе плаўнікоў, якія жывуць у чорным возеры ля вёскі на Мядзельшчыне.
Апівень - паводле беларускіх павер'яў нячысцік, які чапляецца да людзей, схіляючы іх да п'янства.
Бай - паводле беларускага фальклору істота, якая начамі нябачна блукае па сценах сялянскай хаты і сваім ледзь чутным меладычным спевам закалыхвае дзяцей, за што атрымлівае ад удзячных гаспадароў штодзённую міску малака и лыжку кашы.
Хапун - паводле беларускага і ўкраінскага фальклору міфічная істота, якая выкрадае маленькіх непаслухмяных дзяцей альбо габрэяў незалежна ад узросту.
Паводле мясцовай легенды, вядомай у Воршы, паблізу старога вадзянога млына нярэдка бачылі чорныю свінню, якая з'яўлялася з ніадкуль і знікала ў нікуды.
У набор уваходзіць закладка для кніг «Свізяцянкі» - дзівосныя русалкі возера Свіцязь на Навагрудчыне, якія спакушаюць юнакоў і зацягваюць іх пад ваду. Паводле легенды свіцязянкамі сталі дзяўчыны абложанага ворагам горада, што пайшоў пад ваду.
Памер: 10*15 см.
Колькасць паштовак: 13 шт.
Мастак: Яўген Кот.
Зроблена з любоўю ў Беларусі.

Інфармацыя пра вытворцу »
Водгукі
Водгук ад карыстальніка Кристина Головлёва
Карыстальнік Кристина Головлёва набыў "Набор паштовак «Беларускі бестыярый»"
на нашым сайце
28.07.2020 - 20:07:41
Вялiкi дзякуй!
Вельмі спадабаліся паштоўкі i першая и другая часткi.Істоты выглядаюць цікава. Застануцца ў асабістай калекцыі. Я спадзяюся, што выйдзе яшчэ серыя паштовак, а можа і не адна)
Вам можа спадабацца
Паштоўка «Баламуцень»
Кошт: 1.50 руб.
Паштоўка «Смаляны чорт»
Кошт: 1.50 руб.
Паштоўка «Аржавень»
Кошт: 1.50 руб.
Паштоўка «Зазоўка»
Кошт: 1.50 руб.
Паштоўка «Сярбай»
Кошт: 1.50 руб.
Паштоўка «Крыжацік»
Кошт: 1.50 руб.