Настольная гульня «Паўстанцы»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 35.00 руб.

Purchase


Апісанне

«Паўстанцы» – гэта беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863 года і прапануе заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.), альбо дасць магчымасць у якасці звычайнага беларуса ўплываць на сыход паўстання.

Гульня першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць, бязлітасна забіваць суперніка і майстэрскі блытаць прысутных – права кожнага ўдзельніка. Акрамя забавы гульня носіць адукацыйны характар. Яна заахвочвае паглыбіцца ў самы вір паўстання і перапісаць гісторыю.

Упершыню «Паўстанцы» выйшлі ў 2013 годзе і набылі вялікую папулярнасць. У сваёй новай версіі настольная гульня набыла новы выгляд, стала больш дынамічнай, лагічнай і разнайстайнай. У «Паўстанцаў» цяпер ёсць два цікавыя дадаткі – «Праклён» і «Падзеі». З’явілася багатае гістарычнае напаўненне: на картках вы знойдзеце гістарычных асобаў, воклічы паўстання, важныя даты і нават цытаты з гістарычных дакументаў.


Склад гульні:
Карты «персанажаў» – 20 шт.
Карта выбару – 1 шт.
Каты лёсу – 18 шт.
Карты «Зброя» + дадатак «Праклён» – 16 шт.
Карты падзей – 12 .
Правілы гульні.

Памер: 11,7*17*3 см.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі