Паштоўка «Агнявік»

Паштоўка «Агнявік»
Кошт: 1.50 руб.

Purchase


Апісанне

Агнявік - адзін са шматлікіх хатніх духаў, вядомых, мабыць, толькі на паўднёвым усходзе Беларусі. Уяўляўся ў выглядзе невялічкай касматай істоты, што жыла ў печы і з нуды скідвала ежу ў агонь ці попел у стравы.

У полымі вясёлым печы
Рухавы скача чалавечак
Пад булькаценне чыгуноў,
Пад гучны трэск смалістых дроў.

У чыгуны, як у мішэні,
Ён вугалькоў шпурляе жмені
I не спыняе ні на міг
Кружэння ў стужках агнявых...

Калі ж агонь згасае ў печы
У прысак лезе чалавечак
I спіць, згарнуўшыся клубком,
Чырвоным стаўшы вугальком.

Памер: 10*15 см.
Мастак: Яўген Кот.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.

 

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца