Паштоўка «Меша»

Паштоўка «Меша»
Кошт: 1.50 руб.

Purchase


Апісанне

Меша - у беларускай міфалогіі нейкі пракляты дух у абліччы невялікага чорнага кудлатага звера, які не прыносіць шкоды, але страшыць па начах.

Меша - злы дух, што асуджаны на пакуты. Ён жыве ў руінах якой-небудзь будыніны, шкоды нікому не робіць, а толькі часам палохае прахожых. Часам Меша прабіраецца ў жылы дом, але тут прытулкам яго бывае падпечак, дзе ён і харчуецца хоць чым. Уночы ён выпаўзае з-пад печкі і нярэдка, пасябраваўшы з хатнім сабакам, спіць з ім на падлозе пасярод пакоя; удзень не паказваецца.

Меша - 
агульнавядомая істота ва ўсёй Беларусі, гэтым імем нянькі палохаюць дзяцей: «Чаго ты ідзеш у сенцы? Там Меша».

Памер: 10*15 см.
Мастак: Яўген Кот.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца