Паштоўка «Пячурнік»

Паштоўка «Пячурнік»
Кошт: 1.50 руб.

Purchase


Апісанне

Пячурнік - у павер'ях паўночнага захаду Беларусі, дамавы у абліччы прамаходзячага ката, які жыве пад печчу.

Пячурнік - дамавы дух , які звычайна жыве дзе-небудзь пад печчу ці ў запеччыку. Сваім абліччам ён нагадвае ката, але калі б той хадзіў на задніх лапах. Пячурнік з'яўляецца як бы апекуном таго дома, дзе ён жыве.

Чалавеку пячурнік  стараецца не паказвацца. Вельмі падабаецца яму, калі гаспадыня нанач выстаўляе для яго на печы пачастунак: рэшткі вячэры альбо малако.

Дух гэты бывае ахвочы пажартаваць. Напрыклад, знесці якую патрэбную ў гаспадарцы рэч з таго месца, дзе яна звычайна знаходзіцца, у якоесь іншае, схаваць яе.

Калі да пячурніка  адносяцца без належнай павагі, ён ці то ад суму і ад крыўды, ці мо з помсты некалькі начэй запар будзе выць і крычаць у коміне, грукатаць уюшкай.

Пячурнік прадчувае бяду і непрыемнасці, што могуць адбыцца з гаспадарамі дома. Тады ён пачынае кратаць мэблю, стараючыся зрушыць яе з месца, скідваць і разбіваць посуд. Такім чынам ён папярэджвае пра нейкую небяспеку, якая мае адбыцца ў недалёкай будучыні.

Памер: 10*15 см.
Мастак: Яўген Кот.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца