Будзьмаўскія цішоткі на паліцах нашай крамы

Многія ведаюць кампанію «Будзьма беларусамі!» не толькі праз культурніцкія мерапрыемствы і гучныя праекты, але і дзякуючы адмысловай візуальнай прадукцыі, якую раней можна было атрымаць толькі на мерапрыемствах кампаніі.

У адказ на шматлікія запыты прыхільнікаў Будзьма вырашыла запусціць у продаж самыя папулярныя мадэлі ў абноўленым выглядзе. Новае жыццё звыклым вобразам даў дызайнер Анатоль Лазар. Сярод іх і героі нашумелага анімацыйнага фільма, і крылаты гусар ВКЛ.

У нашай краме жывуць мажорныя героі Еўфрасіння, Скарына, Крылаты Гусар і Вітаўт, а таксама адвечныя сімвалы Беларусі - Зубр, Слуцкі пояс ды Канюшына. 

Цішоткі і торбы з будзьмаўскімі прынтамі чакаюць на Вас не толькі на сайце, але дасяжны таксама ў крамах:
у Менску на Незалежнасці, 58-333 (уся прадукцыя Будзьмы) і у Пінску на Леніна, 31-13 (мажорныя цішоткі і торбы).