Журнал «Наша гісторыя». № 10-2020

Больше изображений

Нажмите, чтобы увеличить
Цена: 6.00 руб.

Purchase


Описание

Наша гісторыя. 2020. № 10. Ларыса Геніюш. Гераіня Беларусі.

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2020. – 96 с.
Памеры: 20,5*29,0 см.

У гэтым нумары:

Ларыса Геніюш. Чаму яна не зламалася. Піша Андрэй Скурко.

Агент Шквал і агент Арэф’еў. Як КГБ атачаў Ларысу Геніюш сексотамі, на якіх яна не магла і падумаць. Піша гісторык Зміцер Дрозд.

Яшчэ раз пра Маргелава… Не той герб… Яблачны сыр…

Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах.

Не зусім здраднікі. Піша кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч.

Правільны пармезан слухаюць. Піша Андрэй Дзмітронак.

«Партыя рэфарматараў зайшла так далёка, што ўжо не магла спыніцца». «План Герцберга» мусіў выратаваць Рэч Паспалітую, аде насамрэч яе загубіў. Піша Цімох Акудовіч.

Ян Матэйка. Канстытуцыя 3 Мая.

Ведаў 20 моў, а даследаваў беларускую. Пра Пятра Бузука расказвае яго ўнучка Кацярына Шашытайшвілі.

Бізнес-геній ХVIIIстагоддзя. Пра сіротку Ганну Сангушка, якая створыць багацце Радзівілаў, піша Яна Макоўская.

Манашка манашкай, але гэта толькі першае ўражанне. Піша мастацтвазнаўца Надзея Вусава.

Энгельс і Маркс. Гісторыя вялікага сяброўства. Піша Анатоль Сідарэвіч.

Энгельс і позні марксізм.

«…пом…емуб…утра». Расіўскія навукоўцы расшыфравалі загадкавы надпіс з Гродна.

Любім, любец, любка. Любіста ў кухні і аптэчцы. Піша доктар гісторыі Алесь Белы.

«Калі перастану лятаць, адкрыю ў Ялце чабурэчную». Лётчык-ас Амет-Хан Султан — герой крымскіх татар. Піша Разалія Александровіч.

Паляўнічы за скарбам фараонаў Міхал Тышкевіч. Піша кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі.

Як праходзіў Нюрнбергскі працэс.

Эксгумуюць Катынь… Егіпет ізноў актуальны… Мікалаеў з Пецярбурга…
Информация о производителе »

Отзывы