Кірыл Стаселька. Пімкі

Больше изображений

Нажмите, чтобы увеличить
Цена: 18.00 руб.

Purchase


Описание

Ці даводзілася вам трапляць у казку? Не праз мастацкія творы, а ў сапраўдную казку, што ажывае вакол? Гэта гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя з’явы па­чы­наюць існаваць побач з вамі. І найперш, гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе.

Кніга як для аматараў цікавай літаратуры, захапляльных гісторый, так і для аматараў «глыбіннага» чытання. У тэксце пераплятаюцца таямніцы рода, беларуская міфалогія, фальклор і гісторыя. Адначасова прыцягальны па форме і невідавочны па сутнасці тэкст запрашае чытача ў неверагоднае падарожжа, падчас якога казачнае і міфалагічнае ажывае, а паўсядзённае афарбоўваецца чароўнымі адценнямі.

Папярэднія кнігі аўтара - «Дзіцячы маніфест» і «Marginalis» - уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, «Дзіцячы маніфест» увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман «Marginalis» некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў.

Выдавецтва: Галіяфы.
Жанр: раман-казка.
Афармленне: цвёрдая вокладка.
Мова: беларуская.
Памер: 120*165 мм.
Колькасць старонак: 128.
Год выдання: 2020 г.

Информация о производителе »

Отзывы