Рыгор Барадулін. Азбука. Вясёлы вулей

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 22.00 руб.

Purchase


Апісанне

Выдавецтва «Кнігазбор» перавыдала дзіцячую кнігу вершаў Рыгора Барадуліна «Азбука. Вясёлы вулей». Упершыню кніга пабачыла свет у 1994 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Той наклад у пяцьдзясят тысяч асобнікаў адразу стаўся рарытэтам. Гэты на некалькі парадкаў меншы, але выклікае нашмат больш пытанняў у маленькіх чытачоў.

Новае выданне вялікай каляровай азбукі «Вясёлы вулей» з вершамі Рыгора Барадуліна і яскравымі малюнкамі мастачкі Лізаветы Лянкевіч.

Шырокафарматная, калярова ілюстраваная дзіцячая кніга ў цвёрдай вокладцы! Цудоўныя малюнкі Лізаветы Лянкевіч, найвыдатнейшыя вершыкі Рыгора Барадуліна і суперпаліграфія!

Кніга «Азбука. Вясёлы вулей» была адзначана Прэміяй імя Цёткі, як «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў 2017 года» ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне».

Выдавецтва: Кнігазбор.
Афармленне: цвёрды пераплёт.
Памер: 29*19 см.
Колькасць старонак: 76.
Мова: беларуская.
Год выдання: 2017 г.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі