Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў
Апісанне
У хрэстаматыю для дашкольникаў увайшлі літаратурныя творы розных жанраў: пацешкі і забаўлянкі, вершы і апавяданні, народныя і аўтарскія казкі, легенды і паданні. Усе яны ўключаны ў вучэбную праграму дашкольнай адукацыі і даўно сталі класікай беларускай і сусветнай дзіцячай літаратуры.
Кніга складаецца з пяці раздзелаў у адпаведнасці з узростам дзіцяці. У першым раздзеле сабраны простыя па змесце творы невялікага аб'ёму, якія абавязкова спадабаюцца малечам ад аднаго года. Творы ў астатніх раздзелах адпавядаюць узроставым здольнасцям дзяцей ад двух да сямі гадоў.
Сумеснае чытанне твораў дапаможа вам усталяваць эмацыянальны кантакт з дзецьмі, выхаваць у іх інтарэс да літаратуры і любоў да роднага слова, паспрыяе развіццю вобразнага мыслення і ўважлівасці дашкольнікаў, фарміраванню ў іх яркай і багатай мовы.
Кніга змяшчае творы мастацкай літаратуры і фальклору, якія ўваходзяць у вучэбную праграму дашкольнай адукацыі (адукацыйная вобласць «Мастацтва», напрамак «Мастацкая літаратура»).
Адрасуецца педагагічным работнікам устаноў дашкольнай адукацыі, дзецям дашкольнага ўзросту і іх бацькам.
Жанр: дзіцячая літаратура.
Выдавецтва: Аверсэв.
Год выдання: 2018.
Колькасць старонак: 416 с.
Вокладка: цвёрдая.
Узрост: 2-6 гадоў.
Мова: беларуская.
Памер: 14,5*20*1,5 см.